“На дадзены момант сярод разнастайнага мноства рэлігійных людзей лічыцца неабходным не больш глядзець на Езуса і менш думаць пра сябе, а вывучаць сваё сэрца з мэтай даведацца, ці знаходзіцца яно ў духоўным стане”.
“Верыць у евангельскае аб’яўленне Бога азначае ведаць Яго, а ведаць Яго азначае мець жыццё вечнае. Але адкуль нам ведаць, што мы ведаем Яго? Як нам быць упэўненымі, што мы не прымаем нейкую сваю фантазію за праўдзівае і яснае бачанне?”
“О, благаслаўлёны дзень уваскрасення, які ад старажытнасці называлі каралём усіх святаў, які абуджаў у хрысціянах трывожнае і нават упартае імкненне ўшанаваць яго як належыць! Благаслаўлёны дзень, які толькі раз прайшоў у смутку, калі наш Пан фактычна ўваскрос, а вучні не паверылі ў гэта; але ва ўсе наступныя разы — дзень радасці ў веры і любові…
“Ніхто на Вялікдзень не радуецца менш, чым тыя, хто не смуткаваў у Вялікім посце. Гэта мы бачым паўсюль у гэтым свеце. Для іх што адзін перыяд, што іншы, і яны ўвогуле гэтых перыядаў не заўважаюць. Для іх усё адно: што свята, што пост, што святы час, што любы іншы. Таму яны ўвогуле не разумеюць будучага…
“Божа, мы абавязаны Табе гэтым адным з усіх дзён, калі Ты пажадаў паказаць усяму стварэнню пачатак бачнага святла і Сведку святла вечнага, каб у адзін і той жа дзень узышло асвятленне эпох і ўваскрэсла асвятленне душ…”
“Здаецца парадаксальным казаць, што, калі нашыя целы памерлі, яны ўсё яшчэ жывыя, але паколькі здаецца, што наш Пан дазваляе нам так казаць, я прамоўлю гэтае, хоць і дзіўнае, сцвярджэнне, таму што яно нясе павучальны сэнс”.
“Нерэгулярнасць, пра якую я кажу, гэта не што іншае, як многія прыгожыя адрозненні, якія характарызуюць тыя ці іншыя перыяды літургічнага года ў старажытнай форме літургіі”.
“Па гэтай прычыне мне здалося патрэбным сказаць цяпер пра падрыхтоўку да прыняцця гэтага Сакрамэнту, каб вы пачулі, хто гэты Сакрамэнт устанавіў і навошта, як да яго належыць прыступаць і якую карысць мы павінны з яго атрымаць”.
“Пра гэты вялікі і таямнічы дар, пра прысутнасць Хрыста, не ўспрымальную пачуццямі, але спасцігальную верай, пра якую, як здаецца, кажа наш тэкст і пра якую нам нагадвае гэты перыяд года, я і хачу зараз сказаць некалькі слоў”.
“Тады некаторыя кніжнікі і фарысеі сказалі Яму: Настаўнік, хочам ад Цябе ўбачыць знак” (Мц 12:38).