Ян ХХІІІ. Прамова на адкрыцці ІІ Ватыканскага сабору (1962)

Выпуск 19 праграмы "Крызіс у Касцёле", сярод іншага, быў прысвечаны прамове Яна ХХІІІ на адкрыцці ІІ Ватыканскага сабору. Такія рысы гэтага выступлення, як агульны аптымізм, арыентацыя на "пастырскае" прадстаўленне дэпазіту веры і адмова ад асуджэння памылак, шмат у чым вызначылі далейшы ход Сабору. На гэтым тыдні мы не публікуем чарговы выпуск падкаста ад FSSPX, але прадстаўляем пераклад гэтай прамовы, якая дае магчымасць адчуць настрой напачатку Сабору.

Выпуск 19. “Нешчаслівы пачатак ІІ Ватыканскага сабору”

Разгледзеўшы ў папярэдніх двух выпусках падрыхтоўку да Сабору, сёння мы паглядзім на тое, што адбывалася падчас першай сесіі — за першы год-паўтара Сабору. Мы ўбачым, што неамадэрністы прыбылі на Сабор цалкам падрыхтаванымі і фактычна давялі сітуацыю да таго, што першая сесія скончылася без нейкіх дасягненняў.

Выпуск 18. “Закулісная падрыхтоўка, якая перахопіць Сабор”

Мінулым разам мы разглядалі добрыя моманты ў падрыхтоўцы, якія далі многім, у тым ліку арцыбіскупу Лефеўру, прычыны для аптымізму ў сувязі з Саборам. Сёння мы пабачым закулісную працу, якую ліберальныя айцы Сабору праводзілі яшчэ да таго, як Сабор пачаўся. Яна аказала фатальны ўплыў на ўвесь Сабор і наступныя гады паслясаборнага Касцёла.

Выпуск 17. “Выдатная падрыхтоўка да ІІ Ватыканскага сабору”

У гэтым выпуску мы хутка паглядзім на І Ватыканскі сабор і на тое, які ўплыў ён аказаў на ІІ Ватыканскі сабор, а таксама на тое, чаму Папа Ян ХХІІІ пажадаў склікаць гэты Cабор. Затым мы разгледзім саму падрыхтоўку. Вы пабачыце, што яна была вельмі глыбокай і, калі не ўлічваць некаторых трывожных дэталяў, вельмі традыцыйнай.

Урачыстасць усіх святых 2022

"Іх спосабам жыцця Ты падаеш нам прыклад, іх лучнасцю — супольнасць, а іх заступніцтвам — дапамогу, каб, маючы над сабою такое вялікае воблака сведкаў, мы ў цярплівасці беглі на прызначанае для нас змаганне і з імі здабылі неўвядальны вянок славы".

Кардынал Альфрэда Атавіяні. Прамова на ІІ Ватыканскім саборы (і гісторыя пра выключаны мікрафон)

"Па сігнале кардынала Алфрынка тэхнічны спецыяліст адключыў мікрафон. Пастукаўшы ў яго пальцам і пераканаўшыся ў гэтым, кардынал Атавіяні, кульгаючы, пайшоў на сваё месца ў прыніжэнні. Самы магутны кардынал у Рымскай курыі быў змушаны замаўчаць, і айцы Сабору пачалі радасна пляскаць у далоні".

Выпуск 15. “Змены — гэта заўсёды добра: экзістэнцыялізм”

Сёння мы размаўляем з кс. Дамінікам Бурмо, пробашчам касцёла св. Вінцэнта ў Канзас-Сіці і аўтарам кнігі "100 гадоў мадэрнізму", на тэму экзістэнцыялізму. Святар раскажа пра тое, як гэтая філасофія стала вынікам мадэрнізму, а затым наўпрост паўплывала на неамадэрністаў ХХ ст., якія стануць завадатарамі новай тэалогіі ў Каталіцкім Касцёле.

Выпуск 14. “Сацыяльны мадэрнізм: чаму свабода і роўнасць не з’яўляюцца каталіцкімі”

Сёння мы паглядзім на мадэрнізм праз прызму нядаўняй энцыклікі Папы Францішка Fratelli tutti і абмяркуем, як гэтая энцыкліка прасоўвае ідэі Французскай рэвалюцыі: свабоду, роўнасць і братэрства. Мы пабачым, што гэтыя тры ідэі, хоць і добра гучаць, насамрэч не заснаваны на каталіцкім вучэнні і фактычна былі асуджаны Папам св. Піем Х больш за 100 гадоў таму.