Урачыстасць усіх святых 2022

Сапраўды годна гэта і справядліва, слушна і збавенна, каб мы заўсёды і ўсюды Табе дзякавалі, Пане, святы Ойча, усемагутны, вечны Божа. Ты ў супольнасці святых сваю атрымліваеш славу і, вянчаючы іхнія заслугі, свае ўвенчваеш дары. Іх спосабам жыцця Ты падаеш нам прыклад, іх лучнасцю — супольнасць, а іх заступніцтвам — дапамогу, каб, маючы над сабою такое вялікае воблака сведкаў, мы ў цярплівасці беглі на прызначанае для нас змаганне [Гбр 12:1] і з імі здабылі неўвядальны вянок славы [1 П 5:4]. Праз Езуса Хрыста, Пана нашага, крывёю Якога нам адкрываецца ўваход у вечнае валадарства [2 П 1:11]. Праз Яго Тваю веліч у трымценні ўшаноўваюць Анёлы, і ўсе хоры нябесных духаў праслаўляюць яе ў супольным з імі захапленні. Дазволь, просім, каб і нашыя галасы далучыліся да іх, у пакорным вызнанні кажучы: Святы… (Прэфацыя пра Усіх святых і святых апекуноў, дазволеная дэкрэтам Quo magis у 2020 годзе).

Vere dignum et iustum est, æquum et salutáre, nos tibi semper et ubíque grátias ágere: Dómine, sancte Pater, omnípotens ætérne Deus: Qui glorificáris in concílio Sanctórum, et eórum coronándo mérita, corónas dona tua: qui nobis in eórum præbes, et conversatióne exémplum, et communióne consórtium, et intercessióne subsídium: ut tantam habéntes impósitam nubem téstium, per patiéntiam currámus ad propósitum nobis certámen, et cum eis percipiámus immarcescíbilem glóriæ corónam. Per Iesum Christum Dóminum nostrum, cuius sánguine ministrátur nobis intróitus in ætérnum regnum. Per quem maiestátem tuam treméntes adórant Angeli, et omnes Spirítuum cæléstium chori sócia exsultatióne concélebrant. Cum quibus et nostras voces, ut admítti iubeas, deprecámur, súpplici confessióne dicéntes: Sanctus…